Жыхары Лаўнiцы прагналi зiму


Амаль усе жыхары вёскi Лаўнiца прыйшлi да мясцовага Дома фальклору, каб адсвяткаваць праводзiны  зiмы. Завадатарам свята быў мясцовы Народны фальклорны калектыў «Лаўнiчанка».
 
Свята «Гуканне вясны» — адно з улюбёных святаў калектыву. Штогод удзельнiкi «Лаўнiчанкi» выходзiлi на Кузьмовую гару, каб прагнаць зiму i запрасiць вясну ўладарыць у наваколлi. «Жавароначкi, прыляцiце, вясну-матухну прынясiце!» — такiм клiчам –песняй звяртаюцца сяляне да магутных сiлаў прыроды.
 
Мясцовыя прадпрыемствы харчавання прапанавалi ўдзельнiкам свята традыцыйныя блiны.
 
Служба инфармацыi
«Барысаў Электронны».

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *