Барысаў чакае фізікаў і астраномаў

Апошні тыдзень сакавіка, не гледзячы на канікулярны час, будзе вельмі напружаным для  школьнікаў і навучэнцаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. З 24 по 29 сакавіка  пройдзе заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.  Пераможцы абласных алімпіяд будуць спрачацца за права называцца лепшымі ў межах усёй краіны.
 
У гэтым годзе толькі алімпіады по біялогіі і хіміі пройдуць у сталіцы, удзельнікаў астатніх прадметных алімпіяд будуць прымаць абласныя цэнтры, а таксама Мазыр, Пінск, Барысаў і Жодзіна. Як паведамляе прэс-служба міністэрства адукацыі, у нашым горадзе адбудуцца рэспубліканскія алімпіяды па фізіцы і астраноміі, у Жодзіне – па геаграфіі.
 
Служба інфармацыі
«Барысаў Электронны».
 
  

Pin It

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *